Эрнста і Ахлабысціна не пусцяць ва Украіну
25- 28.08.2014, 18:58
- 23,617
Усяго ў спісе 49 расейскіх прапагандыстаў.
Нацыянальная рада ў пытаннях тэлевізіі і радыёвяшчання падала у Службу бяспекі Украіны (СБУ) спіс грамадзян РФ, якім прапануецца забараніць ўезд ва Украіну.
Як паведаміў на брыфінгу старшыня рэгулятарнага органа Юрый Арцёменка, спіс складаецца з 49 журналістаў і кіраўнікоў расейскіх тэлеканалаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць, прапагандуюць гвалт і вайну.
«Канстытуцыйны орган просіць СБУ забараніць уезд ва Украіну адзначаных у спісе асоб, а таксама ўвесці адносна іх іншыя магчымыя санкцыі ў рамках паўнамоцтваў», - гаворыцца на сайце Нацрады.
У прыватнасці, у спіс уключаны генеральны дырэктар расейскага «Першага канала» Канстанцін Эрнст, вядучыя праграмы «Час» на гэтым канале Кацярына Андрэева і Віталь Елісееў, гендырэктар «Першага канала. Сусветнай сеткі» Аляксандр Яфімаў, гендырэктар «ВГТРК» Алег Дабрадзееў, дырэктар украінскага прадстаўніцтва «ВГТРК» Аляксандр Баліцкі, гендырэктар TVCI Юлія Быстрыцкая, дырэктар тэлеканала «Расея-1» Антон Златапольскі, гендырэктар тэлеканала Life News Анатоль Сулейманаў, прэзідэнт медыяхолдынга «Чырвоная зорка» («Звязда») Аляксей Піманаў, тэлевядучыя Міхаіл Лявонцьеў, Уладзімір Салаўёў, Аркадзь Мамантаў, Сяргей Дарэнка, актор і сцэнарыст Іван Ахлабысцін і іншыя.
Старшыня Нацрады Украіны заўважыў, што спіс надалей можа быць пашыраны.