27 красавiка 2024, Субота, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ павінен увесці новыя санкцыі супраць Расеі

8
ЕЗ павінен увесці новыя санкцыі супраць Расеі

Пра гэта заявілі кіраўнікі МЗС Швецыі, Нідэрландаў і Эстоніі.

Міністры замежных спраў Швецыі, Нідэрландаў і Эстоніі асудзілі Расею за ўварванне ва Украіну, заявіўшы, што ў адказ неабходна прымяніць дадатковыя эканамічныя санкцыі.

Пра гэта яны заявілі падчас пачатку двухдзённай сустрэчы кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Еўразвяза ў Мілане, паведамляе «Радыё Свабода».


«Мы павінны ўсвядоміць, з чым мы сутыкнуліся. Мы маем справу з другім уварваннем Расеі ва Украіне на працягу года», - заявіў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт. «Калі Расея не зменіць сваёй стратэгіі, мы не зможам нічога зрабіць без абвастрэння нашых стасункаў», - адзначыў кіраўнік МЗС Нідэрландаў Франс Тымерманс. Са слоў міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Паэта, ЕЗ «павінен быць гатовы да ўвядзення новых мер супраць Расеі», бо сітуацыя ва Украіне пагаршаецца.

Міністры замежных спраў чакаюць, што прапановы новых санкцый супраць Расеі будуць прынятыя на пазачарговым саміце Еўразвяза, які адбудзецца ў суботу, 30 жніўня, у Брусэлі. Нагадаем, 28 жніўня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў пра ўвод расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю. NАТO апублікаваў новыя спадарожнікавыя здымкі, якія сведчаць аб знаходжанні ва Украіне расейскіх войскаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках