27 красавiка 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска стала двухмільённай пасажыркай аэрапорта Бургаса

3

Аэрапорт балгарскага Бургаса прыняў двухмільённую пасажырку.

Ёй апынулася грамадзянка Беларусі Надзея Макарэвіч, якая прыбыла ў Балгарыю на адпачынак разам з мужам і двума дзецьмі. Як высветлілася, яна прылятае ў Балгарыю ўжо не ў першы раз і ў гэтым годзе будзе адпачываць на курорце Сонечны бераг, паведамляе «Балгарыя Сёння».

У аэрапорце Бургаса адбылася ўрачыстая цырымонія сустрэчы юбілейнай пасажыркі. Жанчына прыбыла ў Балгарыю на адпачынак рэйсам «Белавія» са сваім мужам і двума дзецьмі. Цырымонія была арганізаваная ганаровым консулам Беларусі ў Бургасе Атанасам Паповым і прадстаўніцтвам «Белавія» ў Балгарыі сумесна з пасольствам Беларусі ў Балгарыі і адміністрацыяй аэрапорта Бургас.

Сям'я атрымала шмат падарункаў, а ў найноўшай ВІП-зале аэрапорта Бургас разрэзала спецыяльна падрыхтаваны для гэтага выпадку торт. У якасці кампліменту ад «Fraport Twin Star Airport Management». ВІП-госці атрымалі ваўчар бясплатнага выкарыстання ВІП-залы пры іх наступнай паездцы.

Двухмільённая пасажырка ў 2014 годзе прыбыла ў аэрапорт Бургас на тры дні раней, чым у мінулым годзе (тады двухмільённай пасажыркай стала грамадзянка Фінляндыі).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках