27 красавiка 2024, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На срэбнай манеце ў €20 будзе партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага

19
На срэбнай манеце ў €20 будзе партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага

Стала вядома, як будзе выглядаць першая калекцыйная еўраманета Літвы.

У абвешчаным Цэнтрабанкам конкурсе графічных праектаў на яе стварэнне першае месца занялі працы Людаса Парульскіса. Іх ужо зацвердзіла праўленне Цэнтрабанка, паведамляе ru.DELFI.lt.

У першым квартале 2015 ў абароце з'явіцца залатая манета вартасцю ў 50 еўра, яна будзе прысвечаная чаканцы Вялікага Княства Літоўскага. Таксама зацверджаны вынікі конкурсу на стварэнне срэбнай манеты вартасцю ў 20 еўра, яна прысвечана 500-годдзю з дня нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага. Гэта манета таксама з'явіцца ў першым квартале наступнага года.

Мікалай Радзівіл Чорны ў 1549 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць татараў на Валыні, пасля чаго атрымаў пасаду канцлера ВКЛ. Кіраваў літвінскім атрадам пры перамозе над расейскімі войскамі ў бітве пры Чашніках.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках