27 красавiка 2024, Субота, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска-расейскі алігарх заплаціў €54 мільёны за тэрмінал у Латвіі

2
Беларуска-расейскі алігарх заплаціў €54 мільёны за тэрмінал у Латвіі

Кампанія Дзмітрыя Мазепіна купіла партовы тэрмінал для перавалкі вадкага аміяку Ventamonjaks у Латвіі.

Купля абышлася "УралХіму" у 2.648 млрд рублёў (54 млн еўра), піша rus.DELFI.lv.

Раней паведамлялася, што зарэгістраваная ў Латвіі фірма Despina Capital, у якой 55% дзеляў капіталу належаць структуры "УралХіму" - Uralchem Freight Ltd, 18 жніўня купіла 100% партовага тэрмінала па перавалцы вадкага аміяку ў Латвіі. Кампанія ў справаздачы адзначае, што тэрмінал з'яўляецца найбуйнейшым па перавалцы вадкага аміяку на Балтыйскім моры магутнасцю 1 млн тон у год.

"Набыццё дзелі ў тэрмінале самім вытворцам і грузаўладальнікам прадукцыі забяспечвае доўгатэрміновую гарантыю яе загрузкі. Гэта важны фактар для канкурэнтаздольнасці тэрмінала, яго здольнасці забяспечваць прыбыткам сваіх уладальнікаў, а значыць, забяспечваць працоўныя месцы і падаткі ў латвійскі бюджэт. Таксама мы разлічваем, што з дапамогай "УралХіму" зможам падвысіць загрузку тэрміналу, якая істотна знізілася пасля сусветнага фінансавага крызісу", - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні кампаніі.

"Уралхім" у канцы 2013 года адкрыў у порце Рыгі тэрмінал па перавалцы сыпкіх мінеральных угнаенняў Riga Fertilizer Terminal з магутнасцю першай чаргі 2 млн тон сыпкіх грузаў у год. Праектам таксама прадугледжана павелічэнне магутнасці тэрмінала да 3,5 млн тон у год. Агульны аб'ём інвестыцый у праект склаў больш за 60 млн еўра.

Тэрмінал у Рызе пабудаваны ў рамках праекта, рэалізаванага "УралХімам" сумесна з латвійскай кампаніяй "Рыжскі гандлёвы порт" (RTO). "УралХіму" належыць 51% у сумесным прадпрыемстве, RTO - 49%.

"Уралхім" - адна з найбуйнейшых кампаній на рынку мінеральных угнаенняў у Расейскай Федэрацыі, СНД і Усходняй Еўропе. Яна створаная ў 2007 годзе на базе хімічных актываў, падкантрольных расейскаму бізнэсмену беларускага паходжання Дзмітрыю Мазепіну, стан якога Forbes ацэньвае ў 1,4 млрд даляраў.

У склад кампаніі ўваходзяць філіял "Азот" (Бярэзнікі), ААТ "Васкрасенскія мінеральныя ўгнаенні" (Маскоўская вобласць), ААТ "ЗМУ КЧХК" (Кіраўская вобласць) і ААТ "Мінеральныя ўгнаенні" (Перм (MOEX: MINU)). Таксама "УралХіму" належыць 9,3% акцый "Тальяціазота".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках