27 красавiка 2024, Субота, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Еўрапарламэнта: Санкцыі супраць Расеі павінны быць узмоцненыя

3
Кіраўнік Еўрапарламэнта: Санкцыі супраць Расеі павінны быць узмоцненыя

Марцін Шульц мяркуе, што дзеянні Расеі ва Украіне патрабуюць адэкватнага адказу з боку ЕЗ.

Пра гэта ён заявіў журналістам у суботу ў Брусэлі перад пачаткам пасяджэння Еўрапейскай Рады, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Мы ўжо пачалі санкцыі на фінансавым, энэргетычным, гандлёвым узроўнях, думаю, нам варта ўзмацніць санкцыі, каб іншая старана зразумела, што гэта - вельмі сур'ёзна», - сказаў Марцін Шульц.

Ад далейшых камэнтароў ён адмовіўся.

Сёння ў Брусэлі лідэры краін-чальцоў ЕЗ плануюць абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і зрабіць высновы. Адзін з пунктаў абмеркавання - патрэба ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Расеі ў сувязі з яе дзеяннямі на ўсходзе Украіны. Прэзідэнты Еўрапарламэнта і Украіны Пятро Парашэнка таксама правядуць сёння дзвюхстароннюю сустрэчу ў Брусэлі для абмеркавання сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках