29 красавiка 2024, панядзелак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін патрабуе пачаць перамовы наконт «дзяржаўнасці» Данбаса

133
Пуцін патрабуе пачаць перамовы наконт «дзяржаўнасці» Данбаса

Прэзідэнт Расеі заклікаў улады Украіны да перамоваў з тэрарыстамі.

Пра гэта Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю праграме «Нядзельны час» на «Першым канале», піша «Інтэрфакс».

«Трэба неадкладна прыступіць да субстантыўных, змястоўных перамоваў, і не па тэхнічных пытаннях, а па пытаннях палітычнай арганізацыі грамадства і дзяржаўнасці на паўднёвым усходзе Украіны з мэтай безумоўнага забеспячэння законных інтарэсаў людзей, якія там пражываюць», - заявіў ён.

Пуцін таксама назваў людзей, «якія знаходзяцца ў палоне ілюзій» і якія думаюць, што «апалчэнцы» будуць сядзець у чаканні абяцаных перамоваў, калі на іх вачах «прамой наводкай будуць расстрэльваць гарады і пасёлкі».

Прэзідэнт РФ таксама заявіў, што ўважае за неабходнае хутчэй спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, каб забяспечыць падрыхтоўку да зімы. «Па-мойму, акрамя Расеі пра гэта ніхто ўжо не думае», - заявіў ён.

«Першая і неабходная ўмова - спыніць баявыя дзеянні неадкладна і пачаць аднаўляць інфраструктуру, - заявіў прэзідэнт РФ - «Пачаць папаўняць неабходныя запасы, праводзіць неабходныя рамонтныя, рэгламентныя працы і рыхтавацца да асенне-зімовага перыяду».

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках