26 красавiка 2024, Пятніца, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах адбылася ўцечка небяспечнага хімічнага рэчыва

3

Для лакалізацыі аварыі прыцягнулі нават пажарны цягнік.

Уцечку з цыстэрны олеуму (раствора сернага ангідрыду ў сернай кіслаце) выявілі ў Баранавічах пры фарміраванні цягніка раніцай 31 жніўня, распавёў intex-press.by старшы інспектар групы прапаганды і навучання Баранавіцкага ГРАНС Міхаіл Мацяс.

Цыстэрна накіроўвалася з ААТ "Гародня Азот" на ААТ "Светлагорск Хімвалакно". Супрацоўнікі Баранавіцкага ГРАНС, якія прыбылі на месца аварыі, стварылі слой вады для аблогі пароў кіслаты. У дапамогу выратавальнікам прыбыў пажарны цягнік пажарна-стралковай каманды Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Цыстэрну адбуксавалі на запасны шлях.

Пазней у Баранавічы прыбылі прадстаўнікі ААТ "Гародня Азот", якія зрабілі накладку бандажа на месца разгерметызацыі.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках