28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтымныя фота галівудскіх зорак патрапілі ў інтэрнэт

19
Інтымныя фота галівудскіх зорак патрапілі ў інтэрнэт

Хакеры заявілі, што ўзламалі акаўнты знакамітасцяў у сацсетках і не толькі.

Сярод пацярпелых актрысы Джэніфер Лоўрэнс і Кірстэн Данст, мадэль Кейт Аптан, тэлезорка Кім Кардаш'ян, спявачкі Рыяна, Селена Гомес і Аўрыл Лавін, нявеста Уладзіміра Клічко акторка Хэйдэн Панет’ер, а таксама многія іншыя зоркі шоў-бізнэсу.

Усяго ў спісе ўзламаных апынуліся акаўнты сотні знакамітасцяў. І самі спісы хакеры таксама выклалі ў Інтэрнэт, піша ru.DELFI.lt.

Інтымныя фота зорак былі апублікаваныя карыстальнікамі сэрвісу 4chan. Прадстаўнік Джэніфер Лоўрэнс ужо пацвердзіў факт "крадзяжу" фатаграфій. З ягоных слоў, зламыснікі ўзламалі рахунак актрысы ў "воблачным" сэрвісе iCloud. "Гэта абуральнае парушэнне права на прыватнае жыццё", - прыводзіць яго словы Huffington Post. Ён адзначыў таксама, што адвакаты спявачкі будуць дамагацца пераследу ўсіх, хто будзе распаўсюджваць яе фота ў сацсетках, і ўлады ўжо папярэджаныя пра гэты інцыдэнт. Прадстаўнікі кампаніі Apple, якой належыць iCloud, пакуль не пракаментавалі гэты інцыдэнт.

Між тым, хакеры адзначаюць, што ў іх распараджэнні апынуліся не толькі фота, але і відэа. Яны заявілі, што гатовыя апублікаваць гэта ўсё за грошы. Хоць, магчыма, не ўсе фатаграфіі маюць дачыненне да знакамітасцяў. Так, у ліку тых, чый акаўнт быў узламаны, хакеры назвалі мадэль і актрысу Вікторыю Джасціс. Сама яна заявіла, што яе інтымных фота ў сетцы няма. "Усе гэтыя так званыя голыя фота са мной - падробка", - адзначыла яна. Тое ж самае заявіў і прадстаўнік актрысы Арыяны Грандэ.

Аднак актрыса Мэры Элізабэт Уінстэд пацвердзіла, што хакеры выклалі яе фота, і звярнулася да кіберзлачынцаў у "Твітэры". "Тым, хто разглядае мае фота, якія мы з мужам зрабілі некалькі гадоў таму ў сябе дома: спадзяюся, усе вельмі задаволеныя сабой. Ведаючы, што гэтыя здымкі былі даўно выдаленыя, я магу толькі ўявіць, якіх намаганняў вам гэта каштавала. Спагадаю ўсім, каго ўзламалі", - напісала яна.

Тым часам адміністрацыя "Твітэру" блакуе ўсе акаўнты, уладальнікі якіх размяшчаюць у сябе скрадзеныя хакерамі здымкі. Многія карыстальнікі таксама спачуваюць ахвярам хакераў і асуджаюць кіберзлачынцаў. А фанаты Джэніфер Лоўрэнс заклікалі паліцыю як мага хутчэй знайсці тых, хто ўзламаў яе акаўнт.

Брытанскі таблоід Mirror ужо назваў уцечку інтымных фота зорак "найбуйнейшым у гісторыі скандалам" такога роду. Аналагічны скандал адбыўся ў 2011 годзе, калі хакер скраў фатаграфіі кіназоркі Скарлет Ёхансан. Неўзабаве яго вылічылі і пасадзілі на 10 гадоў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках