19 сакавiка 2024, aўторак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік з Гародні: Супраць мяне сфабрыкавалі справу за падтрымку Саюза палякаў

2
Прадпрымальнік з Гародні: Супраць мяне сфабрыкавалі справу за падтрымку Саюза палякаў

Яўген Ластаўка сцвярджае, што ўлады помсцяць яму за ўдзел у акцыях апазіцыйнага Саюза палякаў.

Пра гэта прадпрымальнік з Гародні заявіў сайту charter97.org, распавядаючы пра крымінальную справу, якая была распачатая супраць яго яшчэ ў мінулым годзе. Яўгена Ластаўку абвінавацілі ў крадзяжы матацыкла ў іншага жыхара абласнога цэнтра. Са слоў прадпрымальніка, ніякага дачынення да гэтага злачынства ён не мае.

«Я перагнаў матацыкл з Польшчы. Гэта было ў жніўні мінулага года. «Пацярпелы» Юрый Ражко заявіў, што я прадаў матацыкл яму, а затым нібыта скраў. На самой справе, ніякіх угод паміж намі не было. Распіскі, якія ёсць у справе і якія, на думку следства, сведчаць аб тым, што я прадаў яму матацыкл, падробленыя, на іх няма майго подпісу. Цікава, што з заявай аб «крадзяжы» ён звярнуўся толькі праз два месяцы пасля таго, як ён нібыта быў учынены. Пасля гэтага была распачатая справа паводле артыкула 205, частка 3 («Крадзеж у буйным памеры»), якую потым прыпынілі, а затым зноў працягнулі. Справу расследуе следчы Дзмітрый Гіжуноў», - распавёў ён.

Яўген Ластаўка падкрэсліў, што падчас учынення меркаванага злачынства ён знаходзіўся за межамі краіны і фізічна не мог зрабіць тое, у чым яго вінавацяць.

«У мяне ёсць жалезнае алібі. У той час, калі нібыта была здзейсненая дамоўленасць і крадзеж, мяне наогул не было ў Беларусі. Я адпачываў у Чарнагорыі, пра што сведчаць дакументы і штампы ў пашпарце», - кажа ён.

Прадпрымальнік мяркуе, што справу супраць яго сфабрыкавалі. У якасці найбольш верагоднай прычыны ён паказвае свой удзел у мерапрыемствах, якія праводзіліся ў Гародні апазіцыйным уладам Саюзам палякаў.

«Я не выключаю, што ім проста трэба было палепшыць статыстыку. Чаму ўзяліся менавіта за мяне - хутчэй за ўсё, праз тое, што я браў удзел у акцыях і мерапрыемствах Саюза палякаў, падтрымліваў гэтую арганізацыю, меў стасункі з журналістамі, з вядомымі людзьмі. Напэўна, гэта і стала прычынай таго, што, нягледзячы на наяўнасць алібі, я з'яўляюся абвінавачаным паводле гэтай справы», - сказаў гарадзенец.

Першае пасяджэнне суда паводле справы Яўгена Ластаўкі адбылося ў жніўні гэтага года. Калі пройдзе наступнае - невядома. Цяпер прадпрымальнік знаходзіцца за межамі Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках