29 красавiка 2024, панядзелак, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лізінгавыя кампаніі - пад наглядам Нацбанка

3
Лізінгавыя кампаніі - пад наглядам Нацбанка

Сёння ўваходзіць ў дзеянне ўказ, які надзяляе Нацбанк паўнамоцтвамі ў рэгуляванні лізінгавай дзейнасці.

З гэтага часу новыя лізінгавыя кампаніі абавязаны звяртацца ў Нацбанк з заявай аб уключэнні ў рэестр лізінгавых арганізацый. З моманту ўключэння ў рэестр яны будуць абавязаныя раскрываць інфармацыю аб сваёй дзейнасці - яна павінна знаходзіцца на сайце кампаніі, піша «Ежедневник».

Пры гэтым юрыдычныя асобы абавязаныя сфармаваць статутны фонд у суме не менш за 50 тысяч еўра.

Ужо дзеючым арганізацыям далі час на фарміраванне такога фонду - да ліпеня 2016 году. Ім таксама можна не ўключацца ў рэестр да сакавіка 2015 года.

Рэгуляванне Нацыянальным банкам лізінгавай дзейнасці ў рамках накіравана на развіццё беларускага рынку лізінгу, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.

Нацбанк таксама абяцае надаваць увагу пытанням павышэння фінансавай пісьменнасці кліентаў лізінгавых арганізацый і абароне іх правоў як спажыўцоў фінансавых паслуг. Акрамя таго, ён мае намер стымуляваць лізінг для фізічных асоб для не прадпрымальніцкіх мэтаў (лізінг жылля, транспартных сродкаў, іншых прадметаў працяглага карыстання).

Самі лізінгавыя кампаніі не раз выказвалі незадаволенасць з нагоды пераходу пад крыло Нацбанка. Яны звярталі ўвагу, што ў міжнароднай практыцы цэнтральныя банкі не надзеленыя паўнамоцтвамі ў рэгуляванні рынку лізінгавых паслуг, за выключэннем Арменіі.

Акрамя таго, Нацбанк можа быць зацікаўлены ў манапалізацыі рынку лізінгу банкаўскімі кампаніямі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках