29 красавiка 2024, панядзелак, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі, танцоры і штукары выступілі ў цэнтры Гародні

1

У Гародні прайшоў міжнародны фестываль вулічных культур Grand teatro.

Фото: Александр САЕНКО

На час імпрэзы цэнтральная пешаходная вуліца абласнога цэнтра ператварылася ў маленькі Арбат. Тут разгарнулася зачаравальнае тэатральнае дзейства, а вуліца, здавалася, ператварылася ў адную вялікую тэатральную пляцоўку, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Фото: Александр САЕНКО

Яна напоўнілася музыкамі, штукарамі, танцорамі, блазнамі і вулічнымі тэатрамі, якія паказвалі свае спектаклі. Напрыклад, экспэрыментальны тэатр EYE прэзентаваў сваю версію «Дон Кіхота», пад канец якога артысты засыпалі гледачоў мукой.

Фото: Александр САЕНКО

Гарадзенцам такі перфоманс прыйшоўся па душы, і яны самі ўзялі ўдзел у мучных баталіях.

Фото: Александр САЕНКО

А ўвечары на фестывалі можна было ўбачыць тэатр ценяў, выступ фаернікаў і начныя спектаклі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках