28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія вайскоўцы - Літве: Вам варта толькі паклікаць нас, і мы прыляцім

19
Брытанскія вайскоўцы - Літве: Вам варта толькі паклікаць нас, і мы прыляцім

1 верасня вайскоўцы Вялікабрытаніі і Польшчы заканчваюць чатырохмесячную місію паветранай паліцыі NATO ў балтыйскіх краінах.

"Мы атрымалі каштоўны досвед. І, хоць нашы вайскоўцы цяпер з'язджаюць, магу смела сказаць - мы знаходзімся вельмі блізка. Вам толькі трэба паклікаць нас, і мы прыляцім", - сказаў на цырымоніі генерал-лейтэнант ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвэл.

1 верасня на Авіяцыйнай базе Літоўскіх ВПС у Шаўлі прайшла цырымонія ратацыі місій паветранай паліцыі NATO. На змену палякам і ангельцам прыйшлі партугальцы на шасці F-16 Fighting Falcon і канадцы на чатырох F-18 Hornet, піша ru.DELFI.lt.

Віцэ-міністр абароны Марыус Вялічка парадаваўся шматлікімі сіламі хаўруснікаў, якія ахоўваюць паветраную прастору краін Балтыі. "Гэтым разам на базе як ніколі шмат партнёраў NATO. Цяпер адначасова паветраную прастору ахоўваюць кантынгенты 4 краін. Мы ўдзячныя за тую салідарнасць, якую яны праяўляюць і за пачуццё бяспекі", - сказаў Вялічка.

"Мы гарантуем бяспеку нашых партнёраў. Цяпер на змену вайскоўцам Польшчы і Вялікабрытаніі прыходзяць не менш кваліфікаваныя вайскоўцы з Канады і Партугаліі, якія, я ўпэўнены, прафесійна выканаюць свае абавязкі і забяспечаць бяспеку ўсіх краін балтыйскага рэгіёну", - сказаў на цырымоніі камандуючы цэнтрам паветраных аперацый NATO генерал-лейтэнант Яахім Вундрак.

Партугальскія вайскоўцы другім разам удзельнічаюць у місіі паветранай паліцыі ў краінах Балтыі. Гэтым разам у Літву прыбыло 70 спецыялістаў з Партугаліі. Канадскія вайскоўцы - пачаткоўцы (130 чалавек).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках