6 траўня 2024, панядзелак, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За месяц расейскіх санкцый Беларусь павялічыла экспарт прадуктаў на 7,2%

За месяц расейскіх санкцый Беларусь павялічыла экспарт прадуктаў на 7,2%

У жніўні 2014 на экспарт пастаўлена сельгаспрадукцыі на суму больш як $325 млн.

У дачыненні да жніўня 2013 рост склаў 107,2%, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым у параўнанні з ліпенем гэтага года экспарт павялічыўся на 61 млн даляраў ЗША. 99% беларускага экспарту прыйшлося на Расейскую Федэрацыю. У натуральным выражэнні за жнівень гэтага года ў параўнанні са жніўнем мінулага года экспарт каўбасных вырабаў павялічыўся ў 1,6 разы, натуральнамалочнай прадукцыі - у 1,9 разы, масла - у 1,3 разы, сыроў - у 1,5 разы.

Нагадаем, 6 жніўня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе ўвоз у Расею харчавання з ЕЗ, ЗША, Канады, Японіі і Аўстраліі. Гэтая пастанова стала адказам на заходнія санкцыі ў дачыненні да расейскіх чыноўнікаў і арганізацый. У спіс забароненых тавараў патрапілі ялавічына, свініна, птушка, садавіна, гародніна, сыры і малочная прадукцыя, арэхі і іншыя прадукты.

Каментуючы на наступны дзень пастанову Масквы, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч заявіў: «Для нас гэта добра. Мы гатовыя замяніць заходнія краіны ў многіх пазіцыях харчавання».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках