6 траўня 2024, панядзелак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За ноч войскі РФ пяць разоў абстралялі пазіцыі ўкраінскай арміі

3
За ноч войскі РФ пяць разоў абстралялі пазіцыі ўкраінскай арміі

Мінулай ноччу расейска-тэрарыстычныя войскі ізноў праявілі актыўнасць, груба парушаючы ўмовы перамір'я.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведамляе каардынатар групы «Информационное сопротивление» Дзмітрый Тымчук.

З ягоных слоў, зафіксавана не менш за 5 абстрэлаў пазіцый украінскіх войскаў. «У прыватнасці, двойчы з РСЗА БМ-21 «Град» былі абстраляныя пазіцыі сілавікоў блізу н.п.Тоненькае. З ужываннем артылерыі абстраляныя пазіцыі блізу н.п. Пескі, Аўдзееўка і на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку» - напісаў Тымчук.

Акрамя гэтага адзначаецца актывізацыя перамяшчэння расейска-тэрарыстычных войскаў у раёне Луганска, Лісічанска, Алчэўска.

«Таксама адзначаецца ўзмоцненая перакідка акупацыйнай групоўцы расейскіх войскаў на Данбасе гаруча-змазачных матэрыялаў. Паліва завозіцца бензавозамі з тэрыторыі РФ», - дадаў Тымчук.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках