6 траўня 2024, панядзелак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі ў расейцаў партыю «Ролекс»

4
Мытнікі канфіскавалі ў расейцаў партыю «Ролекс»

У аэрапорце Менска мытня канфіскавала ў пасажыра партыю Ролекс і ўпрыгожванняў на 230 тыс еўра.

Супрацоўнікі мытні «Менск-2», праверыўшы багаж грамадзяніна Расейскай Федэрацыі, які прыляцеў у Менск з Жэневы, спынілі спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь партыі гадзіннікаў і ювелірных вырабаў эксклюзіўных брэндаў.

Як паведамляе БелаПАН, мужчына прыбыў практычна без багажу, толькі з невялікай торбай ручной паклажы. Ён запоўніў мытную дэкларацыю, у якой указаў на адсутнасць тавараў, якія падлягаюць абавязковаму мытнаму дэклараванню. Для праверкі заяўленых звестак супрацоўнікі мытні прынялі пастанову правесці мытны дагляд ручной паклажы расейца, падчас якога былі выяўленыя незадэклараваныя 15 розных ювелірных вырабаў і 30 швейцарскіх гадзін (Rolex, Hublot, Cartier, Breguet, Vacheron Constantin). Не задэклараваўшы каштоўнасці, ён спрабаваў пазбегнуць мытных плацяжоў на 1,4 мільярда беларускіх рублёў.

Незадэкляраваны тавар папярэднім ацэначным коштам больш за 3,3 млрд беларускіх рублёў канфіскаваны. Паводле факта незаконнага перамяшчэння тавараў, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню, і ўхіленні ад выплаты мытных плацяжоў у асабліва буйнай суме вядзецца праверка.

ДМК нагадвае, што на тэрыторыю Мытнага саюза дапускаецца бяспошлінны ўвоз тавараў для асабістага карыстання агульнай вагой не больш за 50 кг і мытным коштам не вышэй 1,5 тыс еўра (паветраным транспартам - 10 тыс).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках