6 траўня 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Данбас хочуць падзяліць аналагам «лініі Манэргейма»

11
Данбас хочуць падзяліць аналагам «лініі Манэргейма»

Прэзідэнт Украіны адзначыў неабходнасць максімальнага ўмацавання дзяржаўнай мяжы і лініі супрацьстаяння з сепаратыстамі.

Пётр Парашэнка заявіў, што Кіеў пры неабходнасці ўзвядзе ў Данбасе, сучасны магутны комплекс абарончых збудаванняў, аналаг лініі Манэргейма, паведамляюць РІА «Новости Украина». Ён адзначыў неабходнасць максімальнага ўмацавання дзяржаўнай мяжы і лініі непасрэднага супрацьстаяння з баевікамі.

«Калі без лініі Манэргейма не абысціся, значыць, трэба ўзводзіць і такія лініі фартыфікацыі, толькі яшчэ больш магутныя, з улікам папярэднікаў. Звяртаю ўвагу, што гэта не фартыфікацыйныя збудаванні ўзору 41-42-га гадоў, а тыя, у якіх мае патрэбу цяпер сучасная абаронная навука», - заявіў Парашэнка падчас пасяджэння ўрада 10 верасня.

Парашэнка ўдакладніў, што абарончы комплекс павінен уключаць у сябе «глыбокую эшалоную абарону, з танкавымі пазіцыямі, з механізмамі абароны ад сістэмы залпавага агню, з сучаснай камунікацыяй, спецыяльнай зонай, якая дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць зброю». Таксама прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што да абароннага комплексу павінны быць «далучаныя ўсе падраздзяленні, якія задзейнічаны ў АТА».

Як паведамлялася, улады маюць намер пабудаваць уздоўж мяжы з Расеяй так званую «Сцяну», якая на сухапутных участках мяжы будзе прадстаўляць роў шырынёй не менш за чатыры метры і глыбінёй два метры з сістэмамі оптыка-электроннага назірання, вежамі і іншымі будынкамі, якія будуць перашкаджаць руху аўтатранспарту . На марскіх участках мяжы плануецца ўсталяваць поўнае оптыка-электроннае назіранне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках