6 траўня 2024, панядзелак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльмар Брок: Новыя санкцыі супраць Расеі трэба ўвесці неадкладна

1
Эльмар Брок: Новыя санкцыі супраць Расеі трэба ўвесці неадкладна

Няма прычын марудзіць з рэалізацыяй новых санкцый ЕЗ, паколькі да вываду расейскіх войскаў з Украіны аб перамір'і не можа быць і гаворкі.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта Еўрапарламента ў замежных справах Эльмар Брок, паведамляе «Новый регион».

Ён упэўнены, што новыя санкцыі супраць Расеі, узгодненыя 8 жніўня, варта неадкладна апублікаваць у афіцыйным бюлетэні Еўразвяза, каб яны ўвайшлі ў дзеянне.

«Калі Еўрапейскі Звяз прымае абмежавальныя меры, але не рэалізуе іх, ён становіцца аб'ектам кпінаў у Маскве і ў астатнім свеце», - заявіў палітык у інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt.

Са слоў Брока, няма прычын марудзіць з рэалізацыяй новых абмежавальных мер праз узгодненае перамір'е на ўсходзе Украіны: «Спыненне агню можа быць выкананае толькі тады, калі ўсе расейскія жаўнеры пакінуць Украіну, але пра гэта, на жаль, не можа быць і гаворкі» .

Нагадаем, сёння прадстаўнікі 28 краін ЕЗ абмяркоўваюць далейшыя дзеянні ў пытанні ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках