6 траўня 2024, панядзелак, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча спыніла рэверс газу ва Украіну праз «Газпром»

80
Польшча спыніла рэверс газу ва Украіну праз «Газпром»

Польшча спыніла рэверсны пастаўкі газу ва Украіну.

Пастанова аб гэтым прынятая праз абмежаванні, уведзеныя расейскім газавым манапалістам кампаніяй «Газпром». Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік аператара газатранспартнай сістэмы Украіны «Укртрансгаз» Ігар Пракопаў, паведамляе УНІАН.

«Сёння Расейская Федэрацыя пачала абмяжоўваць пастаўкі газу ў Польскую Рэспубліку, каб разарваць рэверс з Польшчы, які мы атрымліваем. А 14.00 палякі спынілі рэверс ва Украіну, а гэта амаль 4 млн кубаметраў у суткі», - сказаў Пракопаў.

Раней сёння Польшча абвясціла аб скарачэнні аб'ёмаў паступлення газу з Расеі. Яно пачалося з 8 верасня 2014 года, калі газу ў Польшчу паступіла на 20% менш за патрэбны, 9 верасня «нястача» склала 24%. Прычыны скарачэння паставак газу пакуль невядомыя - у прыватнасці, незразумела, носяць гэтыя прычыны тэхнічны характар або камерцыйны.

Паводле інфармацыі польскай дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі (PGNiG), зніжэнне аб'ёму паставак прыроднага газу «Газпромам» зафіксавана на кантрольных пунктах «Драздовічы» (на мяжы з Украінай), «Кандраткі» і «Высокае» (на мяжы з Беларуссю).

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках