6 траўня 2024, панядзелак, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі 155 аўтамабіляў

5
Берасцейскія мытнікі канфіскавалі 155 аўтамабіляў

З пачатку гэтага года Берасцейскай мытняй у сувязі з парушэннем заканадаўства канфіскавана 155 аўтамабіляў на суму звыш 25 млрд рублёў.

У мінулыя суткі супрацоўнікі мытні спынілі дзве спробы незаконнага ўвозу аўтамабіляў на тэрыторыю Мытнага саюза.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-групе Берасцейскай мытні.

У пункце мытнага афармлення «Тамашоўка» на беларуска-ўкраінскім участку мяжы 43-гадовы грамадзянін Малдовы, які пражывае ў г. Берасці, падаў службовай асобе мытную дэкларацыю і тэхнічны пашпарт на мікрааўтобус «Фольксваген-Транспарцёр» 1998 года выпуску. Пры правядзенні аперацый мытнага кантролю ўстаноўлена, што рэгістрацыйныя знакі на транспартным сродку і прадстаўленае пасведчанне аб рэгістрацыі не адпавядаюць ідэнтыфікацыйнаму VIN-нумару на кузаве «Фальксвагена».

Аналагічная неадпаведнасць у дакументах выяўленая ў зарэгістраваным на тэрыторыі Казахстана аўтамабілі «SEAT TOLEDO» 1995 года выпуску, які спрабаваў завезці грамадзянін Казахстана, што рухаўся на ўезд у Беларусь з Нямеччыны праз пункт мытнага афармлення «Варшаўскі мост».

Абодва транспартных сродкі канфіскаваныя да пастановы суда, а ў дачыненні да іх гаспадароў мытняй распачатыя адміністрацыйныя працэсы. Паводле папярэдняй ацэнкі агульны кошт аўтамабіляў склаў звыш 130 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках