6 траўня 2024, панядзелак, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ДНР захапілі Данецкі нацыянальны ўніверсітэт

20
Баевікі ДНР захапілі Данецкі нацыянальны ўніверсітэт

Сепаратысты прызначылі ў вышэйшай навучальнай установе новае кіраўніцтва.

Узброеныя прадстаўнікі самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" захапілі Данецкі нацыянальны ўніверсітэт (ДонНУ) і "прызначылі" ў ім сваё кіраўніцтва. Пра гэта "Корреспонденту" паведаміў рэктар ВНУ Раман Грынюк у сераду, 10 верасня.

"Зайшлі ўзброеныя людзі, сабралі некалькі супрацоўнікаў універсітэта, зачыталі "загад", якім прадугледжвалася звольніць рэктара Рамана Грынюка і прызначыць новага на прозвішча Лысенка. Апячаталі кабінет рэктара, прарэктара і ўсю бухгалтэрыю і выставілі аўтаматчыкаў", - сказаў ён. Са слоў Грынюка, "новапрызначаны рэктар" Лысенка раней быў дырэктарам інстытута эканамічнай кібернетыкі ў Данецкам нацыянальным універсітэце.

Грынюк падкрэсліў, што наўрад ці новы рэктар зможа атрымаць шырокую падтрымку ў выкладчыцкіх колах і сярод студэнтаў ВНУ. "Цяжка казаць пра выкладчыцкі склад. Але тут ёсць людзі, якія ўжо два месяцы не атрымліваюць заробак, а ДНР прапануюць ім выплаціць якуюсьці дапамогу, таму, я думаю, што знойдуцца людзі, якія захочуць працаваць з яе прадстаўнікамі, але не думаю, што іх будзе вельмі шмат. Самая галоўная праблема - гэта вярнуць студэнтаў. Студэнты праз баявыя дзеянняў вяртацца не хочуць. Студэнты не разумеюць, які яны атрымаюць дыплом, бо "дыпломы ДНР" нікому не патрэбныя", - дадаў Грынюк.

Фота: donnu.edu.ua

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках