6 траўня 2024, панядзелак, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Фінляндыі: Санкцыі супраць Расеі ўвойдуць у дзеянне 12 верасня

8
Прэм'ер Фінляндыі: Санкцыі супраць Расеі ўвойдуць у дзеянне 12 верасня

Еўрапейскі Звяз мае намер прыступіць да ўвядзення новых санкцый у дачыненні да Расеі ў пятніцу, 12 верасня.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на прэм'ер-міністра Фінляндыі Аляксандра Стуба, піша «Корреспондент».

Чакаецца, што сёння на пасяджэнні Камітэта сталых прадстаўнікоў краін Еўразвязу будзе прынятая пастанова што да ўзмацнення жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі. Падрабязнасці прынятай пастановы, хутчэй за ўсё, будуць апублікаваныя ў чацвер, 11 верасня, тады як на наступны дзень новыя санкцыі ўвойдуць у дзеянне, паведаміў Стуб сёння ў Хельсінкі.

Канцлерка ФРГ Ангела Мэркель сёння заклікала неадкладна ўвесці ў дзеянне новыя санкцыі ЕЗ супраць Расеі. Таксама ў сераду прэзідэнт Польшчы заклікаў Захад дзейнічаць больш рашуча ў дачыненні да Расеі. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і старшыня Еўрапейскага парламента Марцін Шульц, які заявіў сёння, што еўрапейскія санкцыі ў дачыненні да Расеі нельга браць пад сумненне праз эканамічныя інтарэсы асобных краін ЕЗ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках