6 траўня 2024, панядзелак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

UEFA незадаволены палітычнай сітуацыяй у Беларусі

11
UEFA незадаволены палітычнай сітуацыяй у Беларусі

Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (UEFA) сумняваецца ў магчымасцях Менска прыняць матчы чэмпіянату Еўропы ў 2020 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы арганізацыі, апублікаваным на яе афіцыйным сайце, піша "Інтэрфакс".

"Палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі ацэньваецца як параўнальна нізкая такімі незалежнымі інстытутамі, як Сусветны банк. Арганізатары падалі мінімальную інфармацыю аб гэтых аспэктах (падрыхтоўкі)", - гаворыцца ў паведамленні.

Таксама ў справаздачы гаворыцца, што новы стадыён у Менску знаходзіцца толькі на стадыі праекта.

Між тым, УЕФА вельмі высока ацэньвае заяўку Баку. "Заяўка дэманструе высокі ўзровень гарантыі з боку ўсіх палітычных і бізнэс-структур краіны", - паведамляецца ў справаздачы.

У чацвер УЕФА апублікаваў ацэнкавую справаздачу аб заяўках на правядзенне матчаў фінальнай стадыі Еўра-2020, якая была падрыхтаваная пасля ўважлівага аналізу ўсіх дасье з боку нацыянальных асацыяцый.

Выканаўчы камітэт УЕФА 19 верасня 2014 года абвесціць 13 гарадоў, якія будуць прымаць матчы чэмпіянату Еўропы.

Агулам на правядзенне сустрэч першынства кантынента прэтэндуюць 19 асацыяцый, якія падалі свае заяўкі: Азэрбайджан, Англія, Беларусь, Бэльгія, Балгарыя, БЮР Македонія, Вугоршчына, Нямеччына, Данія, Ізраіль, Італія, Ірландыя, Гішпанія, Нідэрланды, Расея, Румынія, Шатландыя, Швэцыя, Валія.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках