6 траўня 2024, панядзелак, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ваду з пахам фекалій жыхарам Берасця зрабілі зніжку

6
На ваду з пахам фекалій жыхарам Берасця зрабілі зніжку

За спажытую ў жніўні ваду жыхары берасцейскага мікрараёна Граеўка заплацяць на 10% менш за яе рэальны кошт.

Такую свайго кшталту кампэнсацыю водазабяспечвальная арганізацыя дала жыхарам мікрараёна за перажытыя невыгоды, піша БелаПАН.

Нагадаем, скаргі жыхароў мікрараёна з нагоды моцнага каналізацыйнага паху вады сталі паступаць увечары 1 верасня. Былі ўзятыя пробы, у мікрараёне пачалося хлараванне вадаправоднай сеткі.

Прычынай смуроду стала аварыя на водазаборы Берасцейскага сэктара Баранавіцкай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад РУП «Дарвадаканал» Беларускай чыгункі. Пробы вады, узятыя на выпуску водазабору Берасце-Усходняе гэтага сэктара, не адпавядалі санітарным нормам пахам і акісляльнасцю.

Спецыялісты правялі работы хларавання, ачысткі і прамывання трох свідравін і збіральных рэзэрвуараў.

2 верасня былі праведзеныя абыходы індывідуальнай жылой забудовы і шматкватэрных жылых дамоў. Жыхароў мікрараёна папярэджвалі аб немагчымасці карыстання водаправоднай вадой, быў арганізаваны падвоз пітной вады.

У зоне аварыі, у якой знаходзяцца тры дзіцячыя садкі, гарадскі шпіталь № 1, гарадская дзіцячая паліклініка № 1, санаторыі-прафілакторыі Берасцейскага аддзялення БЧ ўвялі дэзінфекцыйныя рэжым, для гатавання ежы выкарыстоўвалася прывозная вада, а ў пітных мэтах - бутэляваная вада.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, адноўленае забеспячэнне якаснай водаправоднай вадой жыхароў Граеўкі раніцай 5 верасня. Пацярпелых няма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках