6 траўня 2024, панядзелак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рассельгаснагляд» вяртае ў Беларусь малако і мяса

18
«Рассельгаснагляд» вяртае ў Беларусь малако і мяса

З Расеі ў Беларусь вярнулі некалькі партый гатовай і сырой мясной ды малочнай прадукцыі.

Гэта блізу 300 кг каўбасных вырабаў і малочная прадукцыя, якія не мелі ветэрынарнага сэртыфіката; блізу 3139 кг замарожаных паўфабрыкатаў і каўбасных вырабаў вырабу ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», якія рухаліся з парушэннем варункаў транспартавання; 3,5 тоны астуджанай ялавічыны, што перавозяцца індывідуальным прадпрымальнікам з Мазыра без ветэрынарнага сэртыфіката і адбіткаў ветэрынарных таўраў, якія пацвярджаюць правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспэртызы, паведамляе БелаПАН.

У Беларусь таксама вернута: 4783,4 кг малочнай прадукцыі вырабу ААТ «Савушкін прадукт» і ААТ «Саўгас-камбінат «Сож», якая ўвозілася без ветэрынарнага сэртыфіката; 20 тон сухой сыроваткі вырабу ААТ «Савушкін прадукт», якая рухалася з парушэннем варункаў транспартавання.

Як паведамілі ва ўправе «Рассельгаснагляду» Бранскай і Смаленскай абласцей, партыя была выяўленая пры кантролі грузаў, што перасоўваюцца па тэрыторыі Мытнага саюза, з 5 да 8 верасня на дарозе Бранск - Гомель у паселішчы Красны Камень Бранскай вобласці.

«Рассельгаснагляд» апошнім часам неаднаразова вяртаў ў Беларусь партыі прадуктаў. Так, надоечы ў краіну было вернута блізу 25 тон гатовай малочнай прадукцыі і амаль 220 тысяч яек. На малочнай прадукцыі былі пастаўленыя «авансавыя» даты вырабу - на некалькі дзён апярэджвалі бягучыя. Таксама ў Беларусь было вернута тры тоны буракоў і морквы без фітасанітарных сэртыфікатаў і маркавання.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках