6 траўня 2024, панядзелак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер падаў у суд на Гомельскі ўніверсітэт

12
Апазіцыянер падаў у суд на Гомельскі ўніверсітэт

12 верасня адбудзецца слуханне цывільнага пазову, адказчыкам якога з'яўляецца Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Пазоў у дачыненні да ўніверсітэта падаў сустаршыня зарэгістраванай у Чэхіі грамадскай арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта, якога адлічылі з ВНУ. Ён уважае сваё адлічэнне за незаконнае і палітычна матываванае, піша БелаПАН.

Загад аб адлічэнні датаваны 20 траўня. Згодна з дакумэнтам, падпісаным рэктарам Аляксандрам Рогалевым, студэнт 3-га курса завочнага факультэта спецыяльнасці «правазнаўства» адлічаны «за ўчыненыя сістэматычныя супрацьпраўныя дзеянні ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі і правіламі ўнутранага распарадку».

Падставамі для адлічэння названыя выракі суда Цэнтральнага раёна Гомеля ад 17 красавіка і суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 6 траўня. Нагадаем, 17 красавіка суд прызнаў студэнта вінаватым у «парушэнні парадку правядзення масавай акцыі», калі той з таварышамі ўскладаў кветкі ў Гомелі ў памяць аб загінулых у Кіеве. Цянюта атрымаў у судзе афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.

6 траўня Цянюта быў арыштаваны на 10 дзён за нібыта нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікам міліцыі. Актывіст заявіў, што гэта было прэвэнтыўнае затрыманне напярэдадні чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску.

Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць пазоў у суд, 30 чэрвеня вызначэннем суда Цэнтральнага раёна Гомеля Андрэю Цянюту было адмоўлена у распачынанні цывільнай справы ў ягоным пазове супраць універсітэта, бо той не выканаў патрабаванні аб дасудовым парадку ўрэгулявання спрэчкі.

Пасля таго як першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш прызнаў адлічэнне правамоцным, суду нічога не засталося рабіць, як пачаць разгляд справы фактычна.

Варта адзначыць, што з адміністрацыйным арыштам Цянюта не пагадзіўся, цяпер ягоная скарга на незаконнае затрыманне і арышт знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Вярхоўнага суда.

«Няма ніякага сумневу, што дзецюка адлічылі менавіта праз ягоную чынную грамадзянскую пазіцыю. А прычыны знайшлі з дапамогай міліцыі, якая і выканала гэты брудны наказ: яго падпільнавалі каля пад'езду і абвінавацілі ў хуліганстве, у выніку чаго Цянюта сеў на 10 дзён», - пракамэнтаваў Судаленка.

Ён дадаў, што памятае выпадак выдатніка вучобы Змітра Жалезнічэнкі, якога з фармальных прычын адлічылі з ГДУ дзеля чыннай грамадзянскай пазіцыі, таму не бачыць шанцаў на аднаўленне ў ВНУ Цянюты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках