29 красавiка 2024, панядзелак, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзінай візы Беларусі і Расеі пакуль не будзе

1
Адзінай візы Беларусі і Расеі пакуль не будзе

Перамовы паміж Менскам і Масквой аб уводзе адзінай візы цяпер не вядуцца.

Пра гэта, як стала вядома charter97.org, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў СМІ падчас брыфінгу 11 верасня 2014 г.

- Г. Рапота паведаміў учора пра тое, што МЗС Беларусі і Расеі абмяркоўваюць магчымасць увядзення адзінай візы на прыклад шэнгенскай. Што Вы з гэтай нагоды можаце сказаць?

- Хацеў бы трохі ўдакладніць выказаныя паважаным Рыгорам Аляксеевічам Рапотам ацэнкі палітыкі нашых дзвюх краін у гэтым пытанні. Пры высокай ступені інтэграцыі Беларусі і Расеі паспяхова праводзіцца скаардынаваная візавая палітыка, і праца ва ўдасканаленні нашых сумесных дзеянняў вядзецца пастаянна. Праўда, аб ступені каардынацыі гэтых дзеянняў СМІ ўспамінаюць толькі ў выпадках «гучных» адмоваў ва ўездзе ў Расею ці Беларусь палітыкам і іншым дзеячам, што не маюць сяброўскага стаўлення да нашых краін.

Што тычыцца палягчэння паездак турыстаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў, то адпаведная работа вядзецца намі мэтанакіравана і досыць паспяхова, у тым ліку разам з нашымі расейскімі калегамі. Спашлюся ў якасці прыкладу на арганізацыю прыезду шматлікіх заўзятараў на нядаўні Чэмпіянат свету ў хакеі.

Ужо на наступным тыдні плануецца падпісанне чарговай дамовы аб скасаванні візавага рэжыму з адной з краін, якія ўваходзяць у лік значных партнёраў Беларусі і прывабных напрамкаў для турыстычных паездак нашых грамадзян. Працягваецца праца над шэрагам іншых пагадненняў аб палягчэнні або скасаванні візавага рэжыму. Што тычыцца якога-небудзь новага беларуска-расейскага пагаднення ў гэтым пытанні, то падобныя перамовы цяпер не вядуцца.

- Можа быць ужо вядома, якія афіцыйныя сустрэчы запланаваны ў Дуні Міятавіч, ці будуць сустрэчы ў МЗС Беларусі?

- Так, сустрэча ў МЗС адбудзецца, я думаю, што мы зробім паведамленне паводле яе вынікаў.

- Калі ласка, скажыце можа ёсць якая-небудзь інфармацыя наконт наступнага пасяджэння кантактнай групы што да Украіны?

- Мы ўжо не раз ладзілі пасяджэнні кантактнай групы і, як заўсёды, адпаведная пастанова прымаецца сторанамі. Калі яны яе прымуць, беларуская старана заўсёды гатовая арганізаваць ўсе адпаведныя ўмовы для паспяховых перамоваў у Менску.

На сёння ад старон, якія прадстаўлены ў кантактнай групе, да нас не паступала адпаведная інфармацыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках