8 траўня 2024, Серада, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі паабяцаў «узяць Кіеў» да 26 кастрычніка

74

Адыёзны расейскі палітык пагражае ўладам Украіны.

Лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі запісаў відэазварот. У ім ён паабяцаў "узяць Кіеў" да 26 кастрычніка.

"Да дня выбараў 26 кастрычніка Кіеў ужо будзе ўзяты апалчэнцамі. Таму гэтых выбараў ва Украіне не будзе. А будзе суд над Парашэнкам і ягонай камандай, усімі міністрамі, лідэрамі палітычных партый. Яны, вядома, могуць гуртавацца, балатавацца, нешта ствараць, але гэта бескарысна. У кожнай вобласці знаходзяць трупы, гінуць жаўнеры і афіцэры", - заявіў ён.

Нагадаем, раней стала вядома аб тым, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пагражаў захапіць Кіеў за два тыдні.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках