3 траўня 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец «Дынама-Менск» увайшоў у тройку лепшых бамбардзіраў КХЛ

Гулец «Дынама-Менск» увайшоў у тройку лепшых бамбардзіраў КХЛ

Нападнік менскага «Дынама» Джонатан Чычу ўваходзіць у тройку лепшых бамбардзіраў паводле вынікаў двух тыдняў чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.

Пасля пяці праведзеных гульняў на ягоным рахунку 10 балаў (4 шайбы + 6 галявых перадач). Па столькі ж балаў (5 +5) набралі форварды магнітагорскага «Металурга» Сяргей Мазякін і Даніс Зарыпаў, піша БелаПАН.

Акрамя таго, Джонатан Чычу замыкае пяцёрку лепшых асістэнтаў і займае другое месца сярод нападнікаў па колькасці гульнявога часу на пляцоўцы: 21 хвіліна 1 секунда ў сярэднім за матч (лідэр - Ілля Зубаў з уладзівастоцкага «Адмірала», 21.52, 3 гульні).

Дынамавец Нік Бэйлен мае трэці гульнявы час сярод абаронцаў (26.17), саступаючы толькі Кевіну Далмэн (26.41, 2 гульні) і Майку Ландыну (26.25, 5 гульняў) з астанінскага «Барыса».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках