3 траўня 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герта Мюлер: Мяне ванітуе ад Пуціна

9

Улады Расеі павінны зразумець, што жыхары Усходняй Еўропы не хочуць вяртання Савецкага Саюза.

Пра гэта заявіла лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры нямецка-румынская пісьменніца Герта Мюлер, выступаючы на ток-шоў на тэлеканале Louisiana Channel.

«Яго краіна такая велізарная, ён павінен заняцца стварэннем інфраструктуры ў краіне, зрабіць так, каб яе грамадзяне маглі ўставіць сабе зубы і купіць абутак, і тады яму будзе чым заняцца і не трэба будзе думаць пра вайну», - сказала яна.

Герта Мюлер назвала расейскі і беларускі рэжымы дыктатарскімі.

«Тое, што зараз робяць рускія з няшчаснымі украінцамі, як яны дэстабілізуюць іх краіну і запаўняюць яе сваімі людзьмі, з дапамогай бруднай прапаганды і бруднай, ілжывай вайны яны руйнуюць гэтую краіну - гэта проста нечувана! - сказала яна. - Гэта нашмат горш за ўсё тое, з чым мы сутыкаліся раней, у часы дыктатуры. Мяне ванітуе ад гэтага. Я ўвесь час ўяўляю сабе, што я жыву ў гэтай краіне. Я жыла ў падобнай краіне. Я была б сёння там, я пайшла б на тое , на што ўжо ў трэці раз пайшлі ўкраінцы, дзеля таго, каб жыць інакш, і што мяне за гэта так жорстка караюць, толькі таму, што Пуцін не жадае пагадзіцца з тым, што Савецкага Саюза больш няма, а нам так надакучыў Савецкі Саюз, да поўнага «не магу», ён дзесяцігоддзямі ламаў наша жыццё... Пуцін і ягоныя сілавікі павінны, нарэшце, зразумець, што мы гэтага больш не хочам!»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках