3 траўня 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» скарачае транзіт газу праз Славакію

6
«Газпром» скарачае транзіт газу праз Славакію

«Газпром» скарачае аб'ёмы газу, што пампуецца ў краіны Еўропы праз тэрыторыі Украіны і Славакіі па Ужгарадскім калідоры.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на звесткі славацкага газатранспартнага аператара Eustream. У параўнанні з сярэднімі за апошнімі два тыдні аб'ёмы газу, заяўленыя «Газпромам» на 15 верасня, скараціліся прыкладна на 17%, у параўнанні з максімальным ў верасні 2014 аб'ёмам транзіту - больш чым 21%, піша РБК.

Паводле звестак Eustream, «Газпром» сёння плануе прапампаваць праз Славакію толькі 49,6 млн кубаметраў, тады як яшчэ 3 верасня аб'ём прапампоўкі перавышаў 63 млн кубаметраў. У чэрвені 2014 падчас планавага рамонту газаправода «Паўночная плынь» аб'ёмы прапампоўвання расейскага газу па Ужгарадскім калідоры дасягалі 15 млн кубаметраў у дзень.

На мінулым тыдні Славакія, якая стала нядаўна найбуйнейшым пастаўніком рэверснага газу на Украіну, заяўляла пра недавыкананне заявак на пастаўку расейскага газу. На дэфіцыт паставак скардзілася і польская кампанія PGNiG, якая на пэўны час спыніла рэверсныя пастаўкі газу ва Украіну.

У канцы чэрвеня 2014 года кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер заяўляў, што еўрапейскія кампаніі, якія выконваюць рэверсныя пастаўкі газу на Украіну, могуць сутыкнуцца з абмежаваннямі з боку «Газпрому».

2 верасня Eustream афіцыйна пачала рэверсныя пастаўкі газу на Украіну па газаправодзе «Ваяны - Ужгарад», павялічыўшы пастаўкі з тэставых 2 млн кубаметраў да 27 млн кубаметраў у дзень. Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк тады выказаў падзяку Славакіі «за дапамогу і рэальнае супрацоўніцтва ў забеспячэнні энэргетычнай бяспекі».

«Славацкі калідор прыблізна 40% нашых патрэбаў у імпарце могуць закрыць», - паведамілі РБК-Украіна ў прэс-службе «Нафтагаза Украіны».

Мемарандум аб узаемаразуменні што да рэверсных паставак газу з Славакіі на Украіну быў падпісаны паміж «Укртрансгаз» і Eustream 28 красавіка 2014. Першы варыянт («малы рэверс») прадугледжвае арганізацыю фізічных рэверсіўных паставак з Славакіі на Украіну на ўзроўні 2 млн куб м у дзень. Тэхнічны аб'ём паставак газу па «вялікім рэверсе» прадугледжвае пастаўкі да 30 млрд куб м у год.

Транспартаванне расейскага газу ў Еўропу выконваецца па некалькіх магістральных газаправодах, якія злучаюць радовішча расейскай Поўначы праз Адзіную Сістэму газазабеспячэння Расеі з еўрапейскімі краінамі. Газпром прапампоўвае газ па Ужгарадскім і Балканскім калідоры, газаправодах «Ямал-Еўропа», «Блакітная плынь» і «Паўночная плынь», праз тэрыторыі дзевяці еўрапейскіх краін (Польшча, Нямеччына, Бэльгія, Нідэрланды, Румынія, Балгарыя, Славакія, Чэхія, Аўстрыя) . Пры гэтым асноўнымі накірункамі транспартавання расейскага газу з'яўляюцца Ужгарадскі калідор, газаправоды «Ямал - Еўропа» і «Паўночная плынь».

Па Ужгарадскім газатранспартным калідоры праз газатранспартную сістэму Украіны ў кірунку Славакіі можа пастаўляцца звыш 100 млрд куб м газу ў год. У Славакіі газаправод падзяляецца, адна з галін пераходзіць у Чэхію, а другая - у Аўстрыю. Пастаўкі газу па гэтым трубаправодзе пачаліся ў 1967 годзе.

Дзякуючы наяўнасці розных маршрутаў, а таксама сістэме злучальных газаправодаў на тэрыторыі Чэхіі і Нямеччыны «Газпром» можа выконваць пераразмеркаванне транспартных плыняў газу паміж Ужгарадскім калідорам і газаправодамі «Ямал - Еўропа» і «Паўночная плынь».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках