3 траўня 2024, Пятніца, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мозг чалавека можна «прызвычаіць» да здаровага харчавання

6
Мозг чалавека можна «прызвычаіць» да здаровага харчавання

Нярэдка людзям, якія «падсаджваюцца» на нездаровую ежу, бывае потым даволі складана змяніць свае звычкі ў харчаванні або скінуць вагу.

Аднак калі нейкі час прымушаць сябе харчавацца карыснымі прадуктамі, то ў канчатковым выніку прывучыць сябе да здаровага харчавання цалкам рэальна, піша MedDaily.ru.

Уся справа ў зменах, якія закранаюць цэнтр задавальнення ў мозгу, даказалі даследаванні, праведзеныя навукоўцамі з Універсітэта Тафтс. Такім чынам, мозг можна «прывучыць» аддаваць перавагу правільнай ежы.

Навукоўцы правялі эксперымент з удзелам 13 мужчын і жанчын з залішняй вагой або атлусценнем.

Падчас эксперыменту 8 удзельнікаў прытрымліваліся дыеты з высокім утрыманнем клятчаткі і бялку і нізкім утрыманнем вугляводаў. Такая дыета, якая была часткай спецыяльна распрацаванай праграмы страты вагі, не пакідала іх галоднымі, гэта значыць яны пазбягалі моманту, калі адчуваецца неадольная цяга да ежы і ўзнікае спакуса перакусіць якім-небудзь смачным, але нездаровым прадуктам.

Астатнія ж пяцёра ўдзельнікаў харчаваліся так, як прывыклі.

У пачатку і ў канцы эксперыменту (праз 6 месяцаў) даследчыкі прасканавалі мозг падыспытных. Падчас гэтай працэдуры добраахвотнікам паказвалі выявы розных прадуктаў харчавання. У выніку ў людзей, якія прытрымліваюцца дыеты, фіксавалася павышэнне актыўнасці цэнтра задавальнення пры выглядзе нізкакаларыйных прадуктаў і зніжэнне адчувальнасці да нездаровай ежы. А значыць, гэтыя людзі пачалі атрымліваць задавальненне ад здаровай ежы, заключылі даследнікі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках