3 траўня 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будынак Меджліса ў Крыме напалі ўзброеныя людзі

1
На будынак Меджліса ў Крыме напалі ўзброеныя людзі

З будынка сарвалі сцяг Украіны.

Сёння ў акупаваным Крыме быў учынены напад на будынак Меджліса крымска-татарскага народа. Пра гэта паведамляе выданне «Крым.Реалии».

Чалец Меджліса, кіраўнік дабрачыннай арганізацыі «Фонд «Крым» Рыза Шэўкіеў распавёў, што а 03.15 ночы да будынка Меджліса ў Сімферопалі падышлі трое невядомых у масках. Двое мужчын адразу сталі да ўваходных дзвярэй, блакуючы выхад з будынка, у руках аднаго з іх быў пісталет .

У гэты час, паводле паведамлення Шэўкіева, трэці мужчына хутка падняўся па газавай трубе да сцяга Украіны, які быў усталяваны на фасадзе будынка, і сарваў яго. «Пасля таго, як сцяг Украіны быў скінуты на зямлю, невядомыя падабралі яго і хутка сышлі. Гэта адбылося за дзве хвіліны. Такім чынам, гэта была падрыхтаваная, спланаваная аперацыя», - распавёў Шэўкіеў.

Ён адзначыў, што адразу ж была выкліканая паліцыя. Тое, што адбылося, было запісана на камеру відэаназірання, запіс таксама будзе перададзены паліцыі.

Гэта не першы выпадак, калі з фасада будынка, дзе размешчаны Меджліс крымска-татарскага народа, зрываюць сцяг Украіны. Таксама дзяржаўны сцяг Украіны на будынку Меджліса крымска-татарскага народа ў Сімферопалі станавіўся прычынай візіту прадстаўнікоў паліцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках