3 траўня 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражэў звадкаваны газ

4
Падаражэў звадкаваны газ

У Беларусі гранічныя максімальныя адпускныя кошты на газ вуглевадародны звадкаваны паліўны для камунальна-бытавога спажывання павялічаны на 9,7%.

Такая пастанова замацаваная міністэрствам эканомікі Беларусі N61, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ведамства.

Там падвышэнне коштаў патлумачылі «мэтай забеспячэння эфектыўнасці фінансава-эканамічнай дзейнасці нафтаперапрацоўчых арганізацый пры рэалізацыі звадкаваных газаў юрыдычным асобам на ўнутраным рынку».

У Мінэканомікі таксама праінфармавалі, што гэтая пастанова не тычыцца коштаў на звадкаваны газ, які рэалізуецца насельніцтву. Яны рэгулююцца Саветам міністраў Беларусі.

Як раней паведамлялася, у Беларусі прынятая прынцыповая пастанова прывязаць кошты на аўтамабільнае паліва да курсу даляра, з мэтай паляпшэння фінансава-эканамічнага становішча беларускіх НПЗ. У рамках новай стратэгіі цэнаўтварэння канцэрн «Белнафтахім» з 9 верасня падвысіў кошты на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 4%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках