3 траўня 2024, Пятніца, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка прапанаваў Данбасу «асаблівыя ўмовы» на тры гады

76
Парашэнка прапанаваў Данбасу «асаблівыя ўмовы» на тры гады

Асобным раёнам Данецкай і Луганскай абласцей гарантуецца дзяржпадтрымка, уласная міліцыя і сяброўства з Расеяй.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка прапануе на тры гады ўвесці асаблівы парадак самакіравання ў Данецкай і Луганскай абласцях. Адпаведны законапраект дэпутаты ВР атрымалі ў панядзелак, тэкст якога прыводзіць «Украінская праўда».

«Паводле гэтага закона часова, на тры гады з дня ўваходжання ў дзеянне гэтага Закона, уводзіцца асаблівы парадак мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей, да якіх адносяцца раёны, гарады, пасёлкі, вёскі, размешчаныя паводле стану на дзень уваходжання ў дзеянне гэтага закона ў межах раёна правядзення АТА, вызначанага ў адпаведнасцi з Законам Украіны «Аб барацьбе з тэрарызмам» (далей - асобныя раёны)».

У сваю чаргу дзяржава гарантуе «недапушчэнне крымінальнага пераследу, прыцягнення да крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці і пакарання асоб - удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей», акрамя таго «забараняецца дыскрымінацыя, пераслед і прыцягненне да адказнасці асоб з нагоды падзей, якія мелі месца ў Данецкай, Луганскай абласцях».

Дзяржава гарантуе права выкарыстання расейскай або ўсякай іншай мовы «ў грамадскім і прыватным жыцця, вывучэння і падтрымкі расейскай і ўсякай іншай мовы, іх свабоднае развіццё і раўнапраўе».

Праект прадугледжвае правядзенне мясцовых выбараў у гэтым рэгіёне.

«Паўнамоцтвы дэпутатаў мясцовых радаў і службовых асоб, абраных на пазачарговых выбарах, прызначаных Вярхоўнай Радай Украіны гэтым Законам, не могуць быць датэрмінова спыненыя», - сказана ў праекце.

Таксама ўводзіцца асаблівы парадак прызначэння кіраўнікоў органаў пракуратуры і судоў, які прадугледжвае ўдзел органаў мясцовага самакіравання ў развязанні гэтых пытанняў. Падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця Данбаса прадстаўляе Украіна.

«У законе аб дзяржбюджэце Украіны штогод прадугледжваюцца расходы, што накіроўваюцца на дзяржаўную падтрымку сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных раёнаў», - сказана ў дакуменце.

Дакумент таксама прадугледжвае «ўзмацненне і паглыбленне добрасуседскіх стасункаў паміж тэрытарыяльнымі суполкамі, органамі мясцовага самакіравання асобных раёнаў з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Расейскай Федэрацыі на аснове пагадненняў аб памежным супрацоўніцтве».

На тэрыторыі АТА пастановай гарадскіх, пасялковых, сельскіх радаў ствараюцца атрады народнай міліцыі, каардынацыя іх дзейнасці вядзецца адпаведным сельскім, пасялковым, гарадскiм галавой.

«Атрады народнай міліцыі ўтвараюцца на добраахвотных пачатках з ліку грамадзян Украіны, якія пастаянна пражываюць у адпаведных населеных пунктах», - гаворыцца ў дакуменце.

У заключных палажэннях рэкамендуецца прызначыць пазачарговыя мясцовыя выбары на 9 лістапада 2014 года.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках