3 траўня 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі лоўкост 4You Airlines выявіўся ашукай?

6
Польскі лоўкост 4You Airlines выявіўся ашукай?

Славутая авіякампанія, якая распрадавала квіткі за €13, похапкам пакінула галоўны офіс у Варшаве.

Першы польскі лоўкост 4You Airlines павінен быў пачаць палёты з аэрапортаў у польскіх гарадах Лодзь і Жэшуў, аднак у пятніцу супрацоўнікі пакінулі варшаўскі офіс. Акрамя таго, што ў перавозніка былі праблемы з Управай у канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў, кампанія не мела дазволу на пералёты ад Управы грамадзянскай авіяцыі, паведамляе Gazeta Wyborcza (пераклад - charter97.org).

Аднак гэта не ўсё. Як стала вядома, у пятніцу супрацоўнікі галоўнога бюро авіяперавозніка похапкам пакінулі офіс у Варшаве. Адной з версій прычын такога імклівага пераезду з'яўляюцца праблемы з арэнднай платай за памяшканне. Інфармацыя была пацверджаная гатэлем «Грамада», дзе знаходзіўся офіс.

Аб складанай сітуацыі перавозніка таксама сведчыць тое, што ў гэты момант кампанія занялася продажам «турыстычных паслуг» замест авіяпералётаў.

Марта Балашэвіч, піяр-спецыялістка, якая прадстаўляе інтарэсы 4You Airlines, адмовілася ад каментароў.

Дарэчы, аплата за пералёт не прымалася крэдытнымі карткамі: адзінай магчымасцю купіць білет на самалёт было перавесці грошы ў банк, які знаходзіцца на Кіпры. У выпадку ліквідацыі авіялініі гэта ўскладніць працэдуру вяртання грошай.

Нагадаем, крыху раней мы паведамлялі аб тым, што ў перавозніка адсутнічае дазвол на палёты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках