26 красавiка 2024, Пятніца, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Opel згортвае вытворчасць у Расеі

6
Opel згортвае вытворчасць у Расеі

Завод у Санкт-Пецярбургу, які выпускае аўтамабілі Opel, пераведзены на скарочаны рэжым працы.

Частка супрацоўнікаў атрымаюць прапановы аб звальненні з атрыманнем кампенсацыі. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва Opel у Рюсэльсхайме ў аўторак 16 верасня, піша Deutsche Welle.

«Летась Расея была нашым трэцім па велічыні рынкам пасля Вялікабрытаніі і Нямеччыны, а цяпер гэты рынак сур'ёзна захістаўся», - заявіў кіраўнік Opel Карл-Томас Нойман (Karl-Thomas Neumann), словы якога цытуе Reuters.

Адначасова кіраўніцтва нямецкай кампаніі заявіла, што новым кіраўніком расейскага падраздзялення стане Сюзанна Веббер (Susanna Webber), якая дагэтуль узначальвала аддзяленне закупак і лагістыкі Opel.

Нагадаем, у канцы жніўня General Motors заявіў аб прыпыненні канвеера ў Санкт-Пецярбургу з 22 жніўня да 12 верасня, з 29 верасня да 3 кастрычніка і з 10 кастрычніка да 29 кастрычніка. Гэтыя меры звязаны з неспрыяльнай сітуацыяй на расейскім аўтамабільным рынку, заявіў амерыканскі канцэрн.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках