3 траўня 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы гелікоптэр 2 дні шукаў пенсіянерку з-пад Зэльвы

5
Вайсковы гелікоптэр 2 дні шукаў пенсіянерку з-пад Зэльвы

82-гадовая бабуля знікла ў Зэльвенскім раёне. На яе пошукі адправіўся баявы гелікоптэр.

Бабулька выйшла днём прагуляцца па наваколлі роднай вёскі Растэвічы Зэльвенскага раёна, але дадому не вярнулася. На наступны дзень яе сястра звярнулася ў міліцыю, піша «Вячэрняя Гародня».

На дапамогу пажылой жанчыне вылецеў гелікоптэр 181-й баявой гелікоптэрнай базы ВПСіПА МА Рэспублікі Беларусь, распавяла прадстаўніца прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яўгенія Грасэвіч. Першы дзень пошукаў быў безвыніковым, на другі дзень яе выявілі ўсяго за два кіламетры ад вёскі. Бабуля блукала па ўскрайку балота. Як выбрацца адтуль самастойна, не ведала. Бабулі дапамаглі дабрацца дадому.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках