3 траўня 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР: Санкцыі выклічуць у Расеі стагнацыю і інфляцыю

1
ЕБРР: Санкцыі выклічуць у Расеі стагнацыю і інфляцыю

Абвешчаны Еўразвязам у верасні раунд санкцый супраць Расеі апынецца асабліва балючым для Масквы.

Прычына ў тым, што ён закранае нафтавы сектар, які складае ядро расейскай эканомікі. Такая выснова ўтрымліваецца ў апублікаваным ЕБРР прагнозе эканамічнага росту ў краінах Еўропы і Цэнтральнай Азіі, у якім асаблівая ўвага надаецца эканоміцы Расеі і Украіны, паведамляе BBC.

Паводле прагнозаў ЕБРР, эканоміку Расеі да канца гэтага года чакае стагнацыя. Для параўнання, у траўні Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназаваў, што расейская эканоміка налетась вырасце на 0,6%.

Заходнія санкцыі балюча ўдараць па расейскаму бізнэсу, абмежаваўшы доступ кампаній да міжнародных рынкаў капіталаў і знізіўшы аб'ём прыватных інвестыцый, адзначаюць у ЕБРР.

Акрамя таго, на шкоду расейскай эканоміцы могуць прынесці і харчовыя санкцыі Масквы ў дачыненні да Захаду. Паводле падлікаў ЕБРР, праз расейскія антысанкцыі ўзровень інфляцыі можа падвысіцца яшчэ на 0,1%, або 0,2%.

Магчымую забарону на палёты над тэрыторыяй Расеі для заходніх авіякампаній закране як расейскую, так і заходнюю эканоміку, гаворыцца ў дакладзе.

Такая мера можа штогод прыносіць кампаніі «Аэрафлот» 300 млн даляраў стратаў. У той жа час еўрапейскім авіякампаніям прыйдзецца выбіраць больш доўгія маршруты, што можа прывесці да рэзкага скачка коштаў на авіябілеты.

Аўтары дакладу ЕБРР адзначаюць, што праз нестабільную сітуацыю на Украіне прагнозы банка могуць быць недакладнымі.

ЕБРР папярэджвае, што павышэнне расходаў на абарону ў адказ на новыя геапалітычныя выклікі пагражае перапыніць «мірны дывідэнд» [пераразмеркаванне дзяржаўных выдаткаў з вайсковых мэтаў на грамадзянскія], які пачаўся ў рэгіёне пасля распаду СССР.

«У той час калі ўрад вымушаны абмяжоўваць свае выдаткі перад тварам глабальнага фінансавага крызісу, новы рост вайсковых выдаткаў стане дадатковым падатковым цяжарам, які ўстане на шляху аднаўлення і будучых эканамічных рэформаў», - адзначае вядучы эканаміст ЕБРР Эрык Бэрглаф.

Мацней за ўсё праз вайсковыя выдаткі пацерпіць эканоміка Украіны. Паводле падлікаў банка, паводле вынікаў 2014 яе эканоміка знізіцца на 9%, хоць у траўні ЕБРР прагназаваў зніжэнне на 7%.

Праз паслабленне эканомікі Расеі таксама пацерпяць краіны Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы. Як адзначае ЕБРР, грашовыя пералікі з Расеі ў гэты рэгіён рэзка скараціліся ўпершыню за апошнія пяць гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках