3 траўня 2024, Пятніца, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук за $3000 зняў мастацкі фільм

8
Гамяльчук за $3000 зняў мастацкі фільм

Прэм'еру правялі бясплатна ў Гарадскім цэнтры культуры.

У сераду ўвечары ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры прайшоў першы публічны паказ кароткаметражнага мастацкага фільма «Выпрабаванне», знятага гомельскай аматарскай студыяй. Уваход на прэм'еру быў вольны, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Фільм здымаўся ў Гомельскім раёне ў сакавіку 2014 года. Склад удзельнікаў гурта цалкам непрафесійны - для кожнага сябра каманды праца ў кіно была новай. Галоўныя ролі выканалі ды-джэй мясцовага гарадскога радыё Яўген Коласаў і студэнтка менскай акадэміі мастацтваў Яніна Сабарава. На стварэнне карціны сышло 3 тысячы даляраў.

Паводле сюжэту сямейная пара, якая знаходзіцца на мяжы разводу, трапляе ў экстрэмальную сітуацыю, дзякуючы якой героі пераглядаюць стаўленне адзін да аднаго.

Рэжысёр і стваральнік фільма - гомельскі бізнэсовец Сяргей Філатаў. Ён ужо выклаў сваю працу на YouTube, дзе стужку паглядзелі пакуль блізу дзвюх тысяч чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках