3 траўня 2024, Пятніца, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт арэнды ў гомельскім гандлёвым цэнтры - € 160 за квадратны метр

20
Кошт арэнды ў гомельскім гандлёвым цэнтры - € 160 за квадратны метр

Даражэйшая арэнда толькі ў Парыжы.

Пра гэта паведаміла ў рэдакцыю charter97.org чытачка з Гомеля Хрысціна Ягудкіна.

«Паводле інфармацыі ад Рады прадпрымальнікаў, у Гомелі ў гандлёвым цэнтры «Сакрэт» арэндныя стаўкі дасягаюць да € 160 за квадратны метр. З такой інфармацыяй прадпрымальнікі звярнуліся з лістом да Лукашэнкі для развязання спрэчных момантаў праз непасільныя выплаты.

Мы ведаем, што ў Маскве, Кіеве, Рыме, Бухарэсце, Будапешце кошт арэнды гандлёвых памяшканняў значна ніжэйшы, чым у Гомелі. Вышэйшы гэты паказчык толькі ў Парыжы. Так, паводле інфармацыі кансалтынгавай кампаніі RRG, арэнда гандлёвых памяшканняў у цэнтры Масквы дасягае $ 1906 за квадратны метр у год, гэта блізу 159 даляраў за квадратны метр у месяц. За межамі Садовага кальца - $887 у год за квадратны метр, блізу $74 за квадратны метр у месяц. Таксама вядома, што ў Кіеве гэтая стаўка складае $70 за квадратны метр у месяц.

На сайце газеты Bigmir у раздзеле фінансаў экспэрты JLL прааналізавалі, што максімальная стаўка арэнды плошчаў у Парыжы, сусветнай сталіцы моды, знаходзіцца на ўзроўні 2,9 тысяч даляраў за квадратны метр у год. Гэта значыць, у месяц арандатар плаціць блізу 240 даляраў за квадратны метр», - паведамляе яна.

Нагадаем, акрамя высокай арэнднай платы, індывідуальныя прадпрымальнікі зазнаюць ціск з боку дзяржавы ў сувязі са скандальным указам №222, згодна з якім з 1 ліпеня ІП абавязаныя мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца імі ў Беларусь. Гаворка ідзе пра першасныя уліковыя дакументы, што афармляюцца на тэрыторыі іншай краіны, абавязковыя рэквізіты касавага чэка ды іншыя дакументы, якія пацвярджаюць аплату тавараў, а таксама рахунак-фактура. «Пэрспэктыва» неаднаразова заяўляла, што ўказ № 222 аб дакументах нежыццяздольны, бо патрабаванне сертыфікацыі з пункту гледжання рознічнага гандлю невыканальнае.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках