3 траўня 2024, Пятніца, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Року па вакацыях» не будзе

«Року па вакацыях» не будзе

Неспадзявана скасаваны заўтрашні канцэрт з удзелам Drum Ecstasy, Nikiz, The UNB, Pomidor/Off і «Крамы».

Пра гэта паведаміў рэдакцыі сайта charter97.org арганізатар фэсту Павел Кашырын.

«За апошні тыдзень клубок канфліктаў інтарэсаў і неразвязаных пытанняў дасягнуў кульмінацыі, таму канцэрт давялося скасаваць. Невядома, што будзе з фэстам з дваццацігадовай гісторыяй у наступным сэзоне, пра гэта яшчэ трэба будзе падумаць. Скандаламі нікога карміць не меруся, прыношу прабачэнні ўсім задзейнічаным у імпрэзе людзям і тым, хто ладзіўся прыйсці ў клуб. Аб вяртанні квіткоў будзе паведамлена дадаткова», - сказаў ён.

Музычны фэст «Рок па вакацыях» быў упершыню праведзены ў 1993 годзе. Штогод да 1996 года канцэрт праводзіўся на пляцоўцы каля Палаца моладзі, на цэнтральнай плошчы ў Маладзечне і ў парку Чалюскінцаў. У 2008 годзе пасля 12-гадовага перапынку фэст вярнуўся ў клубным фармаце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках