26 красавiка 2024, Пятніца, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абяцаюць яшчэ два цёплыя дні

2
Сіноптыкі абяцаюць яшчэ два цёплыя дні

У суботу, 20 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература паветра ўначы +6...12, па ўсходзе +1...5 градусаў. У асобных раёнах Гомельскай, Магілёўскай і па ўсходзе Віцебскай абласцей на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0...-2 градусаў, тэмпература паветра ўдзень +14...20 градусаў.

У нядзелю, 21 верасня, па рэспубліцы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +3...10, ўдзень чакаецца +13...20 градусаў, піша pogoda.by.

У панядзелак, 22 верасня, надвор'е пагоршыцца. Уначы месцамі кароткачасовыя дажджы. Удзень на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы +4...11, па паўднёвым захадзе да +13 градусаў; днём +12...17 градусаў, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да +20 градусаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках