6 траўня 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна зноў не так зразумелі

54
Пуціна зноў не так зразумелі

Памочнік Пуціна заявіў, што словы прэзідэнта РФ аб узяцці Кіева вырвалі з кантэксту.

У Крамлі пракаментавалі інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, аб тым, што Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з кіраўніком Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу заявіў аб тым, што пры жаданні Расея магла б «узяць Кіеў за два тыдні». Памочнік кіраўніка дзяржавы Юрый Ушакоў падкрэсліў, што фраза была вырваная з кантэксту і мела іншы сэнс, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Гэта [разгалашэнне дэталяў тэлефонных перамоваў] некарэктна, гэта выходзіць за рамкі дыпламатычнай практыкі. Калі гэта было зроблена, то гэта наогул мне ўяўляецца нявартым сур'ёзнага палітычнага дзеяча», - заявіў Ушакоў. Незалежна ад таго, «былі сказаны гэтыя словы ці не», цытата з'яўляецца выдранай з кантэксту і мае іншы сэнс, дадаў ён.

Раней нямецкае выданне Spiegel Online са спасылкай на італьянскую газету La Repubblica апублікавала інфармацыю аб тэлефоннай размове паміж Уладзімірам Пуціным і Жазэ Мануэлам Барозу, якая адбылася 29 жніўня. Барозу збіраўся запатрабаваць у расейскага прэзідэнта тлумачэнняў з нагоды інцыдэнту з расейскімі вайскоўцамі, якія перасеклі мяжу з Украінай. На гэта Пуцін, як сцвярджала выданне, заявіў, што «нашмат важней тое, што калі б я захацеў, то мог бы ўзяць Кіеў за два тыдні».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках