6 траўня 2024, панядзелак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі кіберзлачынца з мільёнам даляраў затрыманы на мяжы

12
Магілёўскі кіберзлачынца з мільёнам даляраў затрыманы на мяжы

Магілёўца затрымалі за арганізацыю серыі кіберзлачынстваў супраць замежнікаў.

Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік управы Следчага камітэта Беларусі Магілёўскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Аляксандр Ракусаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Кіберзлачынца з Магілёва здымаў грошы з рахункаў замежных грамадзян з дапамогай так званага белага пластыка. Ён сам вырабляў і набываў пластыкавыя карткі, з дапамогай якіх здымаў грошы з рахункаў грамадзян розных краін, у тым ліку Аўстраліі, Расеі, Украіны ды іншых. Паводле даведзеных фактаў кіберзлачынстваў толькі на тэрыторыі Беларусі правапарушальнік паспеў зняць Вr30 млн, а ўчыніў замахаў на Вr150 млн.

Магілёўца затрымалі падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў пры вяртанні з Украіны - пры перасячэнні ім мяжы. Пры ім былі знойдзеныя 60 пластыкавых картак, на рахунку адной з якіх было больш за $1 млн.

У дачыненні да кіберзлачынцф, былога кіраўніка аднаго з буйных прадпрыемстваў Магілёва, распачатая крымінальная справа паводле арт.212 ч.3 КК РБ (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі ў вялікай суме). Вядзецца следства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках