19 сакавiка 2024, aўторак, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1993 года насельніцтва Беларусі скарацілася на 700 тысяч

24
З 1993 года насельніцтва Беларусі скарацілася на 700 тысяч

Гэтая лічба параўнальная з колькасцю гарадскіх жыхароў Менскай вобласці.

Як распавяла галоўная навуковая супрацоўніца аддзела дынамікі сацыяльна-эканамічных сістэм Інстытута эканомікі НАН Беларусі Людміла Шахоцька, з 2002 года ў Беларусі памяншаецца колькасць дзіцячага насельніцтва. Дэмаграфічныя праграмы, адзначыла яна, спрацавалі здавальняюча, аднак нараджальнасць расла перш за ўсё таму, што колькасць жанчын у актыўным дзетародным узросце (20-34 гады), калі нараджаецца больш за 80% дзяцей, да апошняга часу павялічвалася, а цяпер стала змяншацца, паведамляе БелаПАН.

Гэтая тэндэнцыя захаваецца, адзначыла спецыяліст. «Ёсць меркаванне, што ў Беларусі нараджальнасць будзе расці бясконца. Аднак нараджальнасць будзе змяншацца, бо тая колькасць жанчын у дзетародным узросце не можа нарадзіць такую вялікую колькасць дзяцей, як нам хацелася б», - сказала Шахоцька.

Паводле звестак Белстата, за студзень-чэрвень 2014 колькасць насельніцтва Беларусі вырасла на 1.009 чалавек і склала 9 млн 469,2 тыс. За першую палову 2014 нарадзілася 57.284 дзіцяці (на 1.100 больш у параўнанні з студзенем-чэрвенем 2013), памерла 61.464 чалавекі (на 3.378 менш). Каэфіцыент нараджальнасці ў мінулым годзе склаў 12,5 нованароджанага на 1.000 насельніцтва (у 2005 годзе - 9,4).

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках