6 траўня 2024, панядзелак, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы адправяць на астэроід спушчальны зонд

4
Японцы адправяць на астэроід спушчальны зонд

У канцы 2014 года Японія збіраецца адправіць да астэроід 1999 JU3 спушчальны зонд Hayabusa-2.

Падарожжа зойме чатыры гады: да 2018 апарат дасягне касмічнага цела, паведамляе Agence France-Presse.

Мяркуецца, што Hayabusa-2 прымацуецца да касмічнага аб'екту і возьме ўзоры грунту, якія да 2020 года будуць дастаўленыя ў Японію. Вяртанне зонда плануюць прымеркаваць да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Токіё.

Як заўважыў на прэс-канферэнцыі кіраўнік Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў Хітосі Кунінака (Hitoshi Kuninaka), спецыялісты арганізацыі, якую ён узначальвае, збіраюцца падвоіць свае намаганні, каб запуск і вяртанне касмічнага апарата прайшлі ў рамках зададзенага графіка. З ягоных слоў, работы ў зборцы Hayabusa-2 амаль завершаныя.

Новы зонд з'яўляецца пераемнікам першага Hayabusa, які ўзяў узоры грунту з каляземнага астэроіда Ітакава. Японская ракета-носьбіт Mu-5 з зондам стартавала 9 траўня 2003 года з пляцоўкі касмічнага цэнтра Уціноўра. Місію планавалася завяршыць у чэрвені 2007 года, аднак праз непаладкі з сонечнымі батарэямі, якія ўзніклі з прычыны сонечных выбліскаў, і рухавікамі капсула з грунтам прыбыла на Зямлю толькі 13 чэрвеня 2010 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках