19 сакавiка 2024, aўторак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчуку ў Гародні разбілі галаву за просьбу не лаяцца

48
Менчуку ў Гародні разбілі галаву за просьбу не лаяцца

44-гадовы мянчук прыехаў у госці ў Гародню і атрымаў цяжкую траўму.

Пра гэта паведамляе "Вячэрні Гродна" са спасылкай на прэс-службу УУС аблвыканкама. Мужчына папрасіў мясцовую моладзь не лаяцца матам у прысутнасці дзяцей.

Здарэнне адбылося ў суботу, 30 жніўня. Каля аднаго з жылых дамоў некалькі хлопцаў выпівалі і гучна лаяліся. У гэты час госць з Менскай вобласці выходзіў з пад'езду з сям'ёй і папрасіў кампанію абысціся без нецэнзурных выразаў. У адказ данесліся абразы. Затым адзін з хлопцаў узяў у рукі драўляны брусок і некалькі разоў ударыў мужчыну. Пацярпелы атрымаў пералом скроневай косткі. Пра яго стан не паведамляецца.

Падазраванага здолелі затрымаць па гарачых слядах. Ім аказаўся 29-гадовы раней судзімы беспрацоўны гарадзенец.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках