7 траўня 2024, aўторак, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лілія Шаўцова: Вы - лабараторыя для Пуціна

14
Лілія Шаўцова: Вы - лабараторыя для Пуціна

Навошта Пуціну Украіна і якую памылку ён дапусціў, уварваўшыся ў Данбас?

Пра гэта «Новому времени» распавяла палітолаг Лілія Шаўцова з Маскоўскага Цэнтра Карнэгі.

Лілія Шаўцова, адзін з самых вядомых расейскіх палітолагаў, вядучая супрацоўніца Маскоўскага Цэнтра Карнэгі, у Расеі выглядае сёння белай варонай. Яе меркаванні аб тым, у якой сітуацыі апынулася яе краіна, і высновы аб цяперашнім рэжыме Уладзіміра Пуціна разыходзяцца з агульнапрынятай у Расеі публічнай пазіцыяй палітолагаў.

Тым больш каштоўнае яе крытычнае меркаванне да таго, што адбываецца паміж Украінай і Расеяй:

- Уся гэтая расейская гісторыя з Украінай для Пуціна не была самамэтай.

Ёсць перакананне ў Расеі, свеце і нават ва Украіне, што ўсё пачалося з Украіны. Не!

Усё пачалося ў 2011 годзе, калі Балотная і Сахарава выйшлі на вуліцы. Пасля гэтага Пуцін прыйшоў у 2012 годзе да ўлады і, у сутнасці, час з 2012-га да 2013 года, да Майдана, выкарыстаў на будаўніцтва новага палітычнага рэжыму. Быў прэзідэнт стары - а да канца 2013 года ён сфармаваў новы палітычны рэжым у Расеі.

Ён спалохаўся, што калі дазволіць расейцам яшчэ паўкроку - выйдзе не 300 тысяч чалавек, а выйдзе 3 мільёны. І сфармаваў рэжым выключна рэпрэсіўных якасцяў. Ён ліквідаваў усе магчымыя артыкулы Канстытуцыі, якія давалі нам магчымасць удыхнуць свабодна.

Гэта значыць да канца 2013 года гэта быў не стары Пуцін, а новы аўтарытарны рэжым, ужо са схільнасцю да абсалютызму і банапартызму.

І тут змены ва Украіне.

Украіна стала для яго платформай, штуршком, каб гэты рэжым апрабаваць. У ягоных руках была гатовая кавадла, ён занёс яе ў паветра - але дагэтуль Расея ўжо супакоілася. Людзі сышлі на кухні, яны напалохаліся, балотныя вязні апынуліся ў турме. Дэмаралізаваная была меншасць. У яго знікла нагода ўжыць кувалду. І тут уключаецца Майдан - і ён змог гэтую кувалду пусціць у дзеянне.

Майдан стаў штуршком для яго: «давайце я паспрабую». І паспрабую перш за ўсё для таго, каб у Расеі Майданаў такіх не дапусціць. Гэта была ягоная мэта нумар адзін.

Другая мэта. Для яго Украіна ўжо даўно была не дзяржавай, а унутраным фактарам палітыкі. Яшчэ з 2004 года. Тады ён не паспеў, не змог, але ўжо тады разглядаў Украіну як частку расейскага цела. І вось Майдан, а потым падзенне Януковіча стала для яго штуршком.

Вы - лабараторыя, ён вас выкарыстоўвае для таго, каб у сутнасці справы ўціхамірыць Расею. Гэта значыць расейская ўнутраная задача для яго важнейшая, чым любыя экспансіянісцкія мэты. Гэта ягоная задача нумар адзін - не дапусціць Майдана ў Расеі.

Задача нумар два. Чалавек, які увогуле не стратэг і не надта адукаваны, Пуцін, відавочна, пачытаў нейкія гістарычныя кнігі і зразумеў, што калі ўпусціць Украіну, калі вы пойдзеце з-пад нашай падпахі, з-пад нашага крыла, то Расея губляе аснову. У Расеі няма легітымацыі гістарычнай, няма базы.

Таму што Расея ў прынцыпе праз усіх сваіх цароў, генсакаў, постсавецкіх лідэраў вяла сваё летазлічэнне ад Кіева. Вы забіраеце Кіеўскую Русь, разумееце? Таму што вы маеце больш правоў на Расею (а гэта вельмі важна - як назва, як слова, як тэрмін, як легітымацыя), чым мы. Мы паходзім з Масковіі. Вы ў нас забіраеце легітымацыю тысячагадовую - хрысціянства і расейскай дзяржавы. І ўсё гэта важней, чым Расея экспансіянісцкая. Экспансіянізм, імпэрыялізм - гэта сродак.

І трэці фактар. Пуцін ўсвядоміў, што можа кіраваць у гэтай Расеі, у якой усе праблемы выходзяць на першы план, эканоміка рассыпаецца, народ незадаволены, - толькі зачыніўшы вокны ў Расею, зацэментаваўшы дзверы і мабілізаваўшы расейскае насельніцтва за кошт вайскова-патрыятычнай рыторыкі.

Пуціна ў Расеі не любяць - адкрытых пуціністаў 15-17%.

Анэксаваўшы Крым, ён стварыў гэтую мабілізацыю, ён ператварыў Расею ў вайсковую краіну, а сябе - у вайсковага прэзідэнта. І ён выскачыць з гэтага не можа. Яму цяжка.

Але анэксаваўшы Крым, ён пайшоў далей і зрабіў памылку. І, мне здаецца, ён разумее, што зрабіў памылку. Таму што ствараючы гэтую «Новаросію», ён пайшоў на кроў. І цяпер не ведае, што рабіць з гэтай крывёю. Таму цяпер, заключыўшы з Парашэнка перамір'е, ён узяў паўзу, каб падумаць - а што ж рабіць далей.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках