11 траўня 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

29 тысяч дзяцей чакаюць чаргі ў дзіцячы сад

12
29 тысяч дзяцей чакаюць чаргі ў дзіцячы сад

Беларусь сутыкнулася з праблемай недахопу дзіцячых садкоў.

Асабліва востра яна стаіць перад жыхарамі абласных цэнтраў і густанаселеных раёнаў сталіцы. Абмяркоўваючы дзіцячыя праблемы, вядомы сваімі прагрэсіўнымі выказваннямі чыноўнік Анатоль Тозік прыводзіць такія лічбы: сёння па ўсёй краіне сваёй чаргі ў дашкольныя ўстановы чакаюць блізу 29 тысяч малых, з іх больш за 7 тысяч - у менскім мікрараёне Каменная Горка, піша «Савецкая Беларусь».

Павольна ў нас развіваюцца і малыя дзіцячыя сады, напрыклад сямейнага тыпу або на першых паверхах шматпавярховікаў. Віцэ-прэм'ер акцэнтаваў увагу на тое, што трэба максімальна дапамагчы ініцыятыўным людзям з адпаведнай адукацыяй, якія хочуць і могуць апекаваць дашкольнікамі. Да прыкладу, у ЗША, Вялікабрытаніі і Чэхіі паслугі для дзяцей ранняга ўзросту цалкам у руках прыватнікаў.

Нямала спрэчак і вакол дапамог ў доглядзе за дзіцем да трох гадоў. Скажам, калі малы ўжо ў два гады ідзе ў сад, ці трэба ягонай маме па-ранейшаму выплачваць поўную суму дапамогі ад дзяржавы? Бо атрымліваецца, што яна ўзяла на сябе важкую частку клопатаў. Пры гэтым калі маладая мама выходзіць на працу раней чым праз тры гады, ёй налічваюць чамусьці толькі палову дапамогі. Можа, куды больш справядліва спрасціць схему: пайшоў малы ў сад раней тэрміну - дапамогу бацькам пакінуць, але пры гэтым зрабіць платнымі паслугі дашкольнай установы?

Дарэчы, прапанова аб больш актыўным увядзенні камерцыйных механізмаў у дзіцячых садках гучыць усё часцей. Цяпер дашкольная адукацыю ў нас бясплатная - бацькі кампенсуюць толькі кошт харчавання. І на гэтую сферу штогод з бюджэту вылучаюць трыльёны рублёў. У суседніх краінах такая схема ўжо даўно не працуе: скажам, расейцы аплачваюць дагляд і нагляд. Чаму б не арыентавацца на такі падыход? Вядома, гэта адаб'ецца на сямейным бюджэце - месяц знаходжання дзіцяці ў садзе стане даражэйшым тысяч на 300. Але грошы пойдуць на зарплату выхавальнікам. Бо трэба, каб іх зарплата была не ніжэйшай за сярэднюю ў краіне. Пакуль жа ў нас такой бясплатнай падтрымкай яшчэ і марнатраўна карыстаюцца: штодня кожнае чацвёртае дзіця не з'яўляецца ў садзе без паважнай прычыны. А месца занятае! Што тычыцца супрацоўніцтва школы і саду, то тут ужо даўно трэба павялічваць колькасць груп, куды мамы могуць аддаць малых толькі на год, каб тыя падрыхтаваліся да першага класа.

Ну і, натуральна, нельга прайсці міма набалелай для бацькоў праблемы пабораў на рамонты, цацкі, сродкі гігіены. Дарэчы, у пастанове Міністэрства адукацыі №50 прапісана, паводле якіх артыкулаў бацькі могуць дапамагчы матэрыяльна. Тым не менш па-ранейшаму тут не ўсё празрыста. Можа, падняла пытанне рабочая група, лагічна афіцыйна замацаваць у дзіцячым садзе ўступны ўнёсак, як за мяжой? Або пазначыць штогадовую суму? А яшчэ праблема наша ў тым, што не ўмеем рацыянальна падысці да арганізацыі працэсу і расходах на яго. Анатоль Тозік прыводзіць прыклад пекінскага дзіцячага садка - 550 даляраў у месяц, шэсць гадзін у дзень, пры гэтым абстаноўка мінімальная. Людзі эканомяць на раскошы, але відавочна не ў шкоду выхаванцам або педагогам. Тэмамі наступных сустрэч рабочай групы стане школьная адукацыя, затым сярэдняя спецыяльная і вышэйшая.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках